Спеў аб Гаяваце

Генри Лонгфелло

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Паэма Генры Лангфэла «Спеў аб Гаяваце» па праву займае выдатнае месца сярод здабыткаў сусветнай паэзіі. З часу свайго з'яўлення (1855 г.) і да нашых дзён яна здзіўляе чытача магутнасцю паэтычных малюнкаў, свежасцю вобразаў, глыбінёй думкі.

Пабудаваная на аснове індзейскіх паданняў і легенд, глыбока народная па сваёй сутнасці, паэма ўваскрашае перад чытачамі светаўспрыманне першабытнага чалавека з яго амаль дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і высакароднасцю, жыццём і працай сярод вялікаснай нерушы навакольнай прыроды. Менавіта ў непасрэднасці светаўспрымання і светаадчування адзін з сакрэтаў паэтычнасці гэтай паэмы. Але не толькі ў гэтым яе вартасць. «Спеў аб Гаяваце» — гэта песня аб чалавечнасці, страсны заклік паэта да міру, да братэрства і дружбы паміж народамі.

Напісаная аб тым гістарычным часе, калі жыхары Еўропы ўпершыню ступілі на бераг Паўночнай Амерыкі, паэма не пазбаўлена трывогі за лёс індзейцаў, што апынуліся на мяжы першабытнага і капіталістычнага ладу і трапілі ў поўную залежнасць ад новых, не зразумелых ім грамадскіх сіл. Некалі карэнныя жыхары Паўночнай Амерыкі, загнаныя на горшыя землі, асуджаныя на выміранне, індзейцы ў наш час гінуць у рэзервацыях ад голаду і холаду. Ці не гэтую трагедыю старажытнага народа меў на ўвазе Лангфэла, калі, вуснамі Гаяваты, героя сваёй эпапеі, выказаў такое прадбачанне:

Читать дальше →

Жанр
Поэзия, Мифы. Легенды. Эпос
Перевод
Аркадий Александрович Кулешов
Оригинальное название
The Song of Hiawatha
Издание
Беларусь, Мінск, 1969
Язык
be
Размер FB2
330,3 КБ
Добавлена