Забаставаў

Джек Лондон

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— Калі ты, Джоні, ня ўстанеш, я ня дам габе есьці.

Гэтая просьба ані не патурбавала хлопчыка. Ён спаў, як і раней. Хлопчык бесьсьвядома скамячыў кулакі, і пачаў махаць імі ў паветры. Гэтыя кулакі сыпаліся на матку, якая прывыкла ўжо да такіх сцэнаў; яна спрытна ўхілялася ад удараў і ўсё штурхала хлопчыка ў плячо.

— Адступіся ты, дай паспаць!

Гэта быў хваравіты сонны крык; сьцішаючыся, ён пераходзіў у жаласны лямант — лямант жывёліны, якую катуюць.

Матка не зьвяртала на гэта жаднай ўвагі. Гэта была жанчына з сумным выразам вачэй і змораным пакутным тварам. Яе ані ня дзівіла такая сцэна, бо яна адбывалася штодзенна. Матка пачала сьцягваць з яго коўдру, і хлопчык, пакінуўшы размахваць кулакамі, з усяе сілы адчайна ўчапіўся за коўдру. Матка шмарганула коўдру як толькі магла, і Джоні мусіў здацца. Ён падняўся і стаў на падлогу нагамі. У тую-ж хвіліну матка схапіла яго за плечы і моцна штурханула. Джоні расплюшчыў вочы.

Читать дальше →

Жанр
Приключения
Перевод
Алесь Якімовіч
Издание
Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931
Язык
be
Размер FB2
42,9 КБ
Добавлена