Крыс Фэрынгтон, матрос
Скачать
Начало книги
— Калі-п ты пыў на суднах Старога Сьвету, дык, маленькі юнак, як ты, пыў-пы толькі юнга, хлапшўк, і пыў-пы слушкаю ў матросаў. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, купак вады!», ты-п ускакіфаў борзда, як куля, і прыносіў пы купак вады. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, боты!» — ты дафаў-пы боты. I ты пыў-пы далікатны і казаў-пы: «Так, сэр», і «не, сэр». Але ты на амэрыканскім судно і думаеш, што ты ня горш, чым матрос. Крыс, мой хлопшык, я пыў мараком дваццаць дфа гады, і ты думаеш, што ты ня горш мяне? — Я пыў марак раней, чым ты радзіўся, і я вязаў вузлы і браў рыфы і круціў вяроўкі, калі ты забаўляўся цацкамі.
— Вы гэтым крыўдзіце мяне, Эміль! — закрычаў Крыс Фэрынгтон; яго твар пачырванеў, і сапраўды меў пакрыўджаны выгляд. Гэта быў стройны, статны юнак гадоў семнаццаці.
— Фось ты зноў пачынаеш! — загарэўся матрос-швэд, — мяне зафуць Іогансэн, а шчанюк-хлапшук, як ты, зафе мяне Эміль! Гэта абраза і дапускаецца толькі таму, што гэта амэрыканскі судно!
- Жанр
- Приключения
- Перевод
- Алесь Якімовіч
- Издание
- Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931
- Язык
- be
- Размер FB2
- 26,7 КБ
- Добавлена