Берагі Сакрамэнто
Скачать
Начало книги
Ой вы вейце, ветры, завывайце, ветры ў Каліфорнію. Многа золата там ёсьць, многа золата там ёсьць — у Сакрамэнто! Гэта быў зусім яшчэ маленькі хлопчык, што зычным, пісклівым галаском сьпяваў песьню, якую маракі пяюць па ўсім шырокім сьвеце, калі пакуюць караблі або падымаюць якар, адплываючы ў «Фрыско»-порт.
Яго звалі малым Джэры, каб ня зьмешваць са старым Джэры, яго бацькам, які навучыў сына сьпяваць гэтую песьню і перадаў яму, як спадчыну, капу агніста-рыжых валос, жвавыя сінія вочы і бялявы з рабаценьнем твар.
Справа ў тым, што стары Джэры быў некалі матросам, прабыў на моры палавіну свайго веку, і ніколі не разлучаўся з гэтай звонкай песьняй. Але аднаго разу ён здрадзіў свайму караблю і мору і паехаў зірнуць сваімі вачыма на берагі Сакрамэнто.
Ён убачыў там таксама і золата, бо знаншоу работу ў капальні «Залатая Мара» і быў вельмі карысным работнікам у час праводкі вялікіх паветраных кабеляў на вышыні паўтараста мэтраў над вадою.
- Жанр
- Приключения
- Перевод
- Алесь Якімовіч
- Издание
- Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931
- Язык
- be
- Размер FB2
- 30,2 КБ
- Добавлена