
Альбатрос
Серия: Піркс (be), книга 5
Скачать
Начало книги
Абед быў з шасці страў — не лічачы дадатковых. Столікі-бары з віном ціхенька каціліся па шкляных дарожках. Над кожным сталом высока зверху гарэла лямпа-кропка. Суп з чарапахі падавалі пры лімонным святле. Рыбу — пры белым з блакітнаватым адценнем. Куранятак заліла барва з шаўкова-шэрым, цёплым адценнем. На чорнай каве, на шчасце, не сталася цёмна — Піркс быў падрыхтаваўся ўжо да самага горшага. Гэткі абед знясіліў яго. Ён дакляраваў сам сабе, што з гэтага дня будзе харчавацца толькі на ніжняй палубе — у бары. Гэтая зала была відочна не для яго. Увесь час мусіў памятаць пра локці. У дадатак — убранні і строі!
Зала была ўвагнутая — берагі вышэй, а цэнтр апушчаны ледзь не на палову яруса. Яна была падобная на вялізную залаціста-крэмавую талерку, поўную самых яркіх пірожных на свеце. Каляныя, паўпразрыстыя сукенкі жанчын шамацелі за спіной Піркса. Тут цудоўна бавілі час. Гучала музыка. Снавалі кельнеры — сапраўдныя кельнеры, кожнага з іх можна было прыняць за філарманічнага дырыжора. «Трансгалактык» гарантуе: сярод абслугі — ніякіх аўтаматаў, інтымнасць, далікатнасць, шчырая чалавечая зычлівасць — уся абслуга жывая. І ўсе — віртуозы сваёй справы.
- Жанр
- Космическая фантастика
- Перевод
- Максім Валошка
- Оригинальное название
- Albatros
- Год написания
- 1992
- Издание
- Мастацкая лiтаратура, Мiнск, 1992
- ISBN
- 5-340-00755-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 110,1 КБ
- Добавлена