Сацыяльная дыстанцыя
Скачать
Начало книги
Раніцою я спускаюся па прыступках з дзявятага паверха. Святло часам не паспявае за крокамі, спознена ўспыхвае на кароткае імгненне, ужо за спінаю. Так што ідзеш скрозь цемру, паўз маўклівыя чужыя дзверы, сыплеш крокамі ўніз. За сцяною ходзіць каробачка ліфта, за цёмнымі вокнамі гірляндаю паблісквае ўдалечыні Наваполацк.
Раніцою я спускаюся з дзявятага паверха. Можна ехаць на ліфце — але, як ты заўжды кажаш, лепш не рабіць гэтага, калі спяшаешся. Захраснеш яшчэ, не паспееш, не даедзеш. Я цябе слухаюся. Я ўвогуле з маленства недаверліва стаўлюся да ліфтоў — з таго самага карычневага, ад якога вечна патыхала мачою, што падымаў мяне пасля школы на мой восьмы ў Брэсце. Я ні разу не захрасла ў ліфце за ўсё жыццё, але ў іх, нават самых камфартабельных, мне некамфортна.
Раніцою я спускаюся — крок, крок, крок, крок. Прадзіва крокаў абрываецца каля пляцоўкі з паштовымі скрынямі. І яшчэ пара прыступак да чырвонай кропачкі на гузіку дамафона. І з душнаватага пад’езда: вонкі.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 20,6 КБ
- Добавлена