Обложка книги «Дваццаць дзён у Індыі»

Дваццаць дзён у Індыі

Борис Матвеевич Лапин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У 1927 г. асталіся толькі два месцы, дзе яшчэ ня быў праведзен перапіс,— гэта Якутыя, на далёкай поўначы, і Таджыкістан, у Сярэдняй Азіі.

Якраз у гэты час я працаваў у глухой ускраіне Таджыкістану — на Паміры. Паселішчы

Паміру разьмешчаны вельмі высока і паветра там разрэджанае. Патрэбна вялікая прывычка, каб там езьдзіць. У гэтых мясцох Памір блізка падыходзіць да граніц горнай Індыі. Вось што піша адзін профэсар аб граніцах Паміру:

«Перад вамі белая сьцяна ўсходняга Гіндукушу. З яго сьнегавых вяршынь вам прыдзецца спусьціцца ў нетры паўночнай Індыі. Калі вы пазнаёміцеся з гэтай дарогай, вы атрымаеце жахлівае ўражаньне. Гэта дзікія кручы і скалы, па якіх паўзуць людзі з ношай за сьпіной. Конь па гэтых мясцох часта ня можа прайсьці. Я ішоў калісьці гэтымі сьцежкамі. Перакладчык майго прыяцеля, з сьвежага і бадзёрага чалавека зрабіўся старым. Людзі сівеюць ад трывог, пачынаюць баяцца прасторы. У адным месцы мне давялося адстаць, і калі я ізноў дагнаў спадарожнікаў, то застаў нашых двух перакладчыкаў плачучымі. Яны гаварылі: «Туды страшна ісьці, мы там памрэм».

Читать дальше →

Жанр
Детская проза: прочее
Перевод
К. Падносаў
Издание
Юндзетсектар, Менск, 1933
Язык
be
Размер FB2
562,9 КБ
Добавлена