
Фрашкі да пляшкі
Скачать
Начало книги
Слова фрашка прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер — проста анэкдот з жыцьця. Пляшка — пляскатая бутэлька, тое, што цяпер чамусьці завецца фляшкай. А пляшка сталася сынонімам проста бутэлькі. Многія з фрашак нарадзіліся пры кухлі ці кілішку альбо сталіся вынікам застольля. “Гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай”, — так я паўжартам тлумачыў знаёмым, якія пыталіся, пра што кніжка. А дакладней, гэта невялікія фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей. Большасьць сабраных тут фрашак зьвязаныя з выпіўкай. Але кніжка ня ёсьць одай Бахусу. Мінздраў мае рацыю, цьвердзячы пра шкоднасьць алькаголю ў вялікіх дозах. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алькаголь, а пра людзей.
Фрашкі зьнітаваныя ў адну вялікую застольную гісторыю, якую можна чытаць зь любой старонкі. Спадзяюся, пасьля нашай віртуальнай бяседы вы скажаце: “Добра пасядзелі!”
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мінск, 2007
- ISBN
- 978-985-6937-75-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 385,4 КБ
- Добавлена