
Гамбрынус
Скачать
Начало книги
Так называлася піўная ў бойкім партовым горадзе на поўдні Расіі. Хоць яна і месцілася на адной з самых людных вуліц, знайсці яе было досыць цяжка з прычыны яе падземнага размяшчэння. Часта наведвальнік, нават блізка знаёмы і добра прыняты ў Гамбрынусе, умудраўся мінуць гэтую надзвычайную ўстанову і, толькі прайшоўшы дзве-тры крамы, вяртаўся назад.
Шыльды зусім не было. Проста з тратуара заходзілі ў вузкія, заўсёды адчыненыя дзверы. Ад іх вялі ўніз гэткія ж вузкія сходы ў дваццаць каменных прыступак, абабітых і скрыўленых многімі мільёнамі цяжкіх ботаў. Над сходамі ў міжваконні красаваўся гарэльефны размаляваны вобраз славутага апекуна піўной справы, караля Гамбрынуса, велічынёю прыблізна ў два чалавечыя росты. Гэты скульптурны твор быў напэўна першай працай пачынаючага аматара і выглядаў груба выкананым з акамянелых кавалкаў наздраватай губкі, але чырвоны камзол, гарнастаевая мантыя, залатая карона і высока ўзняты куфаль, з якога сцякала белая пена, не пакідалі ніякага сумнення, што перад наведвальнікам — сам вялікі патрон піваварэння.
- Жанр
- Русская классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,0 МБ
- Добавлена