Дабрасельцы

Алексей Николаевич Кулаковский

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

З год таму назад мне давялося размаўляць з адной дэпутаткай Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй сельсавета, вельмі сціплай і разумнай жанчынай. Яна шмат расказвала мне пра сваю мінулую работу. Нельга было без хвалявання слухаць, як яна гаварыла аб тым вялікім уздыме сельскай гаспадаркі, які распачаўся ў калгасах сельсавета пасля вераснёўскага Пленума ЦК КПСС 1956 г., аб актыўнасці і небывалай ініцыятыве калгаснікаў — гаспадароў зямлі.

I ў той жа час яна ўспамінала пра мінулыя гады, калі ў сельсавеце вялася ўпартая барацьба з пасляваеннымі цяжкасцямі і недахопамі ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.

Некаторыя эпізоды гэтага расказа і ляглі ў аснову мае аповесці.

Час-ад-часу нешта шоргаецца аб шыбу. Жанчына ведае, што гэта ссохлы куст малінніку, але кожны раз уздрыгвае, намерваецца падысці да акна. Улетку гэты куст прыносіў многа радасці. Прыбяжыць гаспадыня з работы, адчыніць акно і, пынячыся, бывае, сарве спелую, важкую ягаду. Смокча тады яе, як цукерку, і здаецца, што адразу прападае смага і стомленасць адчуваецца меыш.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
352,5 КБ
Добавлена