Да ўсходу сонца
Скачать
Начало книги
Кожнаму сваё. Іншыя дзяўчынкі ў летнюю нядзелю выбіраліся ў недалёкі лясок, шукалі там ранніх грыбоў, рвалі кветкі. Іншыя не адступаліся ад сваіх старэйшых і наведвалі разам з імі парк, стадыён, звярынец ці яшчэ што-небудзь блізкае ад дому. А Святлана ледзь не кожную нядзельку бегала ў вайсковы гарадок. Там ёй было весела, там у яе былi свае сябры. Хто-б ні стаяў вартавым ля прахадной будкі, усякі прапускаў Святлану ў вайсковы двор. Бывала часам i так, што амаль ля самых варот яе сустракаў лейтэнант Бандарэнка. Ішлі яны тады ўдваіх па брукаванай дарожцы, абсаджанай маладымі таполямі, і ўсе стрэчныя байцы віталі лейтэнанта з асаблівай павагай. Ішлі яны на канюшню, бо там іх чакаў Люты, самы лепшы скакун ва ўсім палку. Хоць гэтага гнядога, у белых панчошках каня звалі Лютым, аднак-жа ён быў вельмі рахманы, любіў пяшчоты свайго гаспадара Бандарэнкі і яшчэ больш — святланін цукар. Калі дзяўчынка падыходзіла бліжэй, ён туліўся да яе, ласкава хмыліўся і лавіў мяккімі сухімі губамі яе рукі.
- Жанр
- Проза о войне
- Язык
- be
- Размер FB2
- 192,2 КБ
- Добавлена