
Беларусізацыя пад №...
Скачать
Начало книги
У склад рэдакцыі «Савецкай Беларусі» таксама ўваходзілі М. Маразоўскі (Гурын), рэдактар, постаці якога не адну старонку ва «Ўспамінах» прысьвяціць праз гады Васіль Рагуля, Зьмітрок Бядуля, Міхась Чарот, Янка Пашкевіч, Павал Каравайчык. Алесь Дудар у сваіх паказаньнях па сфабрыкаванай справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі» расказваў пра атмасфэру ў газэце, што яна «мала падобна была да атмасфэры савецкай газэты. Адчувалася, што большасьць супрацоўнікаў аддае сваю працоўную сілу й гэтым абмяжоўваецца: погляды-ж свае разглядае як нешта асобнае, незалежнае ад той справы і ад тых прынцыпаў, якія праводзіла газэта. Праўда, ніякіх антыпартыйных і антысавецкіх гутарак ня было, але адчувалася й само сабой разумелася, што партыя сама па сабе, а «Савецкая Беларусь» сама па сабе». І як вынік — 27 чэрвеня 1929 году на паседжаньні бюро ЦК КП(б)Б У. Затонскі, які ўзначальваў камісію па праверцы нацыянальнай работы ў БССР, абвінаваціў газэту ў нацыянал-дэмакратычных скажэньнях: менавіта на старонках гэтай газэты, пазьней названай «утульным прыстанішчам беларускіх нацыяналістаў», друкаваўся артыкул Паўла Трамповіча «Шляхі беларускай інтэлігенцыі», былі выдрукаваныя артыкулы Міхася Зарэцкага й Тодара Глыбоцкага, што распачалі «тэатральную дыскусію», а таксама вядомы «Ліст 3-х» (А. Александровіча, А. Дудара, М. Зарэцкага) супраць антыбеларусізацыі.
- Жанр
- История
- Издание
- Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк, 1998
- Язык
- be
- Размер FB2
- 519,3 КБ
- Добавлена