Нябожчыкава люстэрка
Скачать
Начало книги
Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоі таксама была сучасная. Вялікія квадратныя крэслы з вострымі кантамі. Сучасны пісьмовы стол, пастаўлены квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькі пажылы чалавек. Яго галава была, па сутнасці, адзіная не квадратная рэч у пакоі. Формай яна нагадвала яйцо. Містэр Эркюль Пуаро чытаў ліст:
Бровы містэра Эркюля Пуаро павольна ўзнімаліся ўгору, пакуль амаль не зніклі ў валасах.
«І хто, уласна кажучы, — спытаўся ён у сябе, — гэты Гервазы Шэвені-Гарэ?»
Пуаро падышоў да кніжнай шафы і ўзяў вялікую тоўстую кнігу.
Ён знайшоў тое, што хацеў, даволі хутка.
Шэвені-Гарэ, Сэр Гервазы Фрэнсіс Ксаверы, 10-ы баранет, роду нададзен тытул у 1694; раней капітан 17-га ўланскага; нар. 18 траўня 1878; стар. сын сэра Гая Шэвені-Гарэ, 9-га баранета, памёр у 1911, і лэдзі Клаўдзіі Брэзэтан, 2-й дачкі 8-га графа Волінфорда. Ажаніўся ў 1912, Ванда Элізабет, стар. дачка палкоўніка Фрэдэрыка Абасната, гл. спіс асоб, якія скончылі Ітан. Удзельнік сусветнай вайны 1914-18. Захапленні: падарожжы, паляванне на буйную дзічыну. Адрас: Гэмбара Св. Марыі, Уэстшыр і плошча Лаўндыс, 218, Паўночны Захад I. Клубы: кавалерыйскі, падарожнікаў.
- Жанр
- Классический детектив
- Перевод
- Павел Аркадзевіч Марціновіч
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1988
- ISBN
- 5-340-00167-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 238,4 КБ
- Добавлена