Обложка книги «Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны...»

Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны...

Анатолий Сергеевич Козлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

РАСПЯЦЦЕ, альбо Ці ж баліць галава ў вароны…

Ён зайздросціў вароне і другі тыдзень запар піў. У горадзе, здаецца, не засталося ніводнай піўнухі, каля якой не сядзеў бы ён з трохлітровікам смярдзючага, як бычыная мача, пойла. Звычайныя сталі тлумны хмель у галаве і бязладныя чэргі сінюшных алкаголікаў. I ён, Андрэй, стаў ужо для іх сваім. Але хлопец зайздросціў вароне — шэрай, някідкай і бруднай вароне, у якой толькі і турботы, што корпацца ў сметніцах ды заглытваць шчодрыя кавалкі недаедкаў. Вароне не хочацца піва, яна не шукае гарэлкі. Гэтая птушка не тырчыць каля таксафона, не абзвоньвае знаёмых, каб перахапіць сотню-дзве рублёў — у вароны не баліць галава. Галоўнае ж, яна не шукае ўнутранага суладдзя… А-а, вось і падышла Казіміраўна. Ні слова не кажучы, садзіцца каля Андрэя і адсёрбвае з ягонага слоіка піва. Затым няспешкі корпаецца ў кішэні і дастае загорнуты ў паперчыну селядзец.

— Брыдка ўжо глядзець на ўсё гэта,— бубніць яна сабе пад нос.— Тут усе морды на адно ліцо, няма на кім і вока супыніць.— Маўчыць нейкую хвіліну, ірвучы селядзец, што тую гнілаватую анучу, на кавалкі.— Бяры еш,— гаворыць яна Андрэю і падае шматок рыбіны.— Усё п'еш, глядзі-глядзі, дап'ешся. Будзеш як яны,— тыцкае Казіміраўна рукою на чаргу,— як я,— гэтыя словы прагаворвае яна больш прыцішана.— Згубіць сябе, хлапец, няцяжка. Гэта тое ж самае, што два пальцы за вуглом абмачыць.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
180,1 КБ
Добавлена