Адкуль з'яўляюцца яны...

Анатолий Сергеевич Козлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Колькі сябе памятаю — заўсёды лічу прыступкі: ці падымаюся на чацвёрты паверх у сваю невялічкую кватэру, ці спускаюся ў падземны пераход, метро, скляпенне пад хатай, іду ў госці, забягаю ў крамы, наведваю лазню — паўсюль і заўсёды я іх лічу. Гэта нешта неад’емнае ад мяне. Я размаўляю з кімсьді, думаю аб нечым — і раптам на маім шляху ляжаць ці паўстаюць прыступкі — у галаве ўсё сціхае, а ўнутраны голас ра­зам з нагамі перабірае: а дна, дзве, тры, дваццаць шэсць, сорак адна... Закрадваецца думка, што я павінен быў стаць матэматыкам, а мо і не простым — вялікім матэматыкам.

Я — матэматык. Смяшнейшага анекдота для тых, хто мяне ведае, не прыдумаеш. Ды я і маўчу, не прызнаюся аб здагадцы і навязлівай думцы пра матэматыку. Няхай буду ведаць гэта я адзін. Калі шчыра, іншым разам становіцца крыўдна і да шчымлівасці ў грудзях балюча. Ад чаго? Ды ад таго, што наш велькі сучасны свет страціў для сябе генія матэматыкі — мяне. Каб не крывіць душой, прызнаюся: адзін раз за кілішкам гарэлкі, пасля таго як схадзілі ў лазню, я падзяліўся адкрыццём з бы­лым аднакласнікам, а цяпер урачом санэпідэмстанцыі Юркам Мошкіным. Ен, праўда, не смяяўся, а каўтнуўшы стограмовачку, задумаўся, доўга думаў, паспелі выпіць яшчэ па адной, налілі па наступнай, вось тады ён і спытаў: «А ці не ёкнуўся ты ў дзяцінстве з прыступак? Можа, цёмна было, а можа, паслізнуўся і пракаціўся па прыступках, як па пральнай дошцы?» Тады я змоўчаў, перавёў гаворку на нешта іншае. Бо не было такога. Што я не пры сваёй памяці, а? Ды і не хацелася чуць ад яго парады наконт кансультацыі ў псіхіятра-спецыяліста. Зараз гэта дужа ў модзе. Ледзь што дзе засвярбела, кальнула ў баку ці ёкнула сэрца — бягуць з лямантам да спецыялістаў. А што яны?

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
155,6 КБ
Добавлена