Абганяючы сны
Скачать
Начало книги
Вам даводзілася бачыць, як паміраюць дэльфіны? Не? А як яны займаюцца сексам? Ага, таксама не бачылі... Вось і мне не пашэнціла ўгледзець ні першае, ні другое пра дэльфінаў. А калі-небудзь ваш позірк чапляўся за ягня з дзвюма галовамі, альбо спатыкаліся вы вачамі аб мядзяны поўнепадобны твар Іван-Мар’і? Ну, гэта калі твар адзін, а ніжэй пупка (даруйце) два ў адным... Навошта так непрыхавана пасміхацца? Ды і не трэба пальчыкам свідраваць скроню. Адкуль я магу ведаць, што сёння на першым плане ў Іван-Мар’і: мужчынскі ці жаночы пачатак... Матухна прырода паздзекавалася з чалавека. Вы не пагаджаецеся, гаворыце, што гэта ўсяго толькі жарт. Нават не кпіна з чалавечага цела. У такім выпадку Бог вам суддзя. Бо не думаеце вы пра душу. Але, але, слушна падказваеце: душа — не цела. Яе не відаць, і твару ў яе няма. Для вас важней абалонка паветранага шара, а чым ён надзьмуты — другаснае. Так? Бачу сумнеў у вашых вачах. Не? Вы абыякава перасмыкаеце плячыма і ўнурваеце галовы ў плечы... Душа, цела, смерць дэльфінаў, ягняты з дзвюма галовамі... ці так гэта важна, калі на вуліцы вясна, а горад захлынаецца цяплом сонца, ажывае кволай зелянінаю дрэў паўз шырокія праспекты на чыста вымеценых бульварах. На лапіках паркаў і сквераў цвінкаюць вяртлявыя сініцы, лаўкі перапоўнены гаманлівай моладдзю, а фантанчыкі пстрыкаюць у глыбокую сінечу неба хларыраванымі струменямі. Самы час зазірнуць у бліжэйшы прыгарадны Дом адпачынку ці санаторый, а я вам пра Івана-Мар’ю. Можна і на егіпецкае ці турэцкае ўзбярэжжа. Вы не супраць Іспаніі, Балгарыі і Чарнагорыі? Я ж раю гайсануць у Ізраіль альбо ў Італію. Едзьце, ляціце, плывіце, бяжыце і дыхайце на поўныя грудзі. Сустракайцеся, кахайце, здраджвайце тым, кім захапляліся!
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 309,5 КБ
- Добавлена