Обложка книги «Суд у Слабадзе»

Суд у Слабадзе

Виктор Афанасьевич Козько

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю.

– Што ж гэта такое? Што гэта? – не чуючы свайго голасу, закрычаў Колька, заплюшчыў вочы і выпрастаў перад сабою рукі. – Трымайце, людзі, сонца!

Але вакол было ціха. Горад яшчэ спаў. Калі па-добраму, спаць бы цяпер і Кольку Лецечку, выхаванцу старэйшай групы Слабадзянскага дзіцячага дома. Але не спіцца яму ў гэты ранішні світальны час. Другі тыдзень з дня ў дзень сустракае ён на ганку свайго корпуса ўсход сонца. Дзён дзесяць назад дзетдомаўскі вартаўнік Захар'я Сучок спыніў раптам Лецечку на дарожцы саду, спыніў не воклічам, не паглядам – загадам нейкім тайным, нячутным. Ішлі яны, Захар'я і Лецечка, адной сцежкай, але з розных канцоў саду, сышліся і ўжо разышліся, здаецца. Размінуліся і – абодва як у сцяну ўперліся, быццам для абодвух адразу скончылася дарога: прыпыніліся і павярнуліся абодва адразу, як па загаду, тварам адзін да аднаго. I прагна, са спалохам і дапытлівасцю ўтаропіліся ў вочы адзін аднаму, вышуквалі, разглядвалі адзін у другім штосьці патрэбнае і вядомае толькі ім. Але Лецечка доўга не вытрымаў, а Захар'я глядзеў, глядзеў, а потым абышоў вакол яго і яшчэ раз зазірнуў у вочы і сказаў амаль што весела:

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Столія, Мінск, 2002
ISBN
985-6670-10-1
Язык
be
Размер FB2
669,1 КБ
Добавлена