
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Скачать
Начало книги
Традыцыйнае разуменне беларускай літаратуры толькі як тэкстаў на старабеларускай і стараславянскай мовах не проста збядняла выгляд нацыянальнага пісьменства XVI – XVIII стст., але істотна дэфармавала яго, не дазваляла поўнасцю рэканструяваць працэс літаратурнага развіцця. З гісторыі літаратуры выпадалі не толькі асобныя творы (лацінамоўныя вершы С. Буднага, лацінамоўныя і польскамоўныя творы А. Рымшы, польскамоўныя драмы К. Марашэўскага ды інш.), але і асобныя пісьменнікі (Я. Радван, Д. Набароўскі, М. Карыцкі ды інш.) і нават жанры (героіка-эпічная паэзія, школьная драма).
Патрыятычнае памкненне беларускіх навукоўцаў далучыць у 70 – 80-я гг. да кантэксту нацыянальнай культуры багатую іншамоўную спадчыну супала з аналагічнымі дзеяннямі літоўскіх і ўкраінскіх вучоных, а таксама з агульнасаюзнай зацікаўленасцю філолагаў праблемамі полілінгвізму ў літаратурнай творчасці (Многоязычие 1981).
Першымі павяртанцамі на Радзіму сталі новалацінскія паэты эпохі Адраджэння Я. Вісліцкі і М. Гусоўскі. Лацінская мова, як мова агульнаеўрапейская, універсальная не стварала праблем з нацыянальнай ідэнтэфікацыяй аўтара, вызначальнымі рабілася ягонае паходжанне і змест твораў. Менавіта таму лацінская частка шматмоўнай спадчыны Беларусі у першую чаргу прыцягнула ўвагу беларускіх літаратуразнаўцаў: у 70 – 80-я гг. з’явіліся даследаванні В. Дарашкевіча, Я. Парэцкага, У. Калесніка. Станоўчую ролю адыграў аўтарытэт рускага вучонага І. М. Галянішчава-Кутузава, які адным з першых узняў пытанне аб прыналежнасці творчасці Я. Вісліцкага і М. Гусоўскага да ўсходнеславянскіх літаратур (Голенищев-Кутузов 1963). Важнае значэнне мела з’яўленне ў 1969 г. перакладу Я. Семяжона “Песні пра зубра” М.
- Жанр
- Литературоведение
- Издание
- Мінск, 2001
- Язык
- be
- Размер FB2
- 898,0 КБ
- Добавлена