
Партрэт шкла
Скачать
Начало книги
У адным з маладзёжных кафэ Мінска давялося пачуць «камплімент» сучаснай беларускай паэзіі: «Як трапіш у кнігарню — сотні зборнікаў. Адгорнеш які — i хочацца шпульнуць яго, каб не трапляў на вочы». Сказаў гэта кіраўнік «кафэйнага» ансамбля. Ніхто не пярэчыў i не спрачаўся. Стала крыўдна. Удзельнікі ансамбля, зусім маладыя хлопцы, складаюць музыку i словы сваіх песень. I не без поспеху. Але на конкурсах ix папракаюць за слабасць паэтычнага тэксту. А дзе ўзяць моцны? Патрэбен не проста добры верш, а верш на пэўную тэму, для пэўнай аўдыторыі. Калі гадоў дзесяць-дваццаць назад тэкст патрабаваўся для звычайнай, масавай — з пячаткай самадзейнасці — песні, то зараз тэкст пры з'яднанні з музыкай атрымлівае прапіску ў адным з яе стыляў, напрамкаў. Ці шмат знойдзе для сябе ў нашай паэзіі той самы рок, напрыклад?
Дык што ж адказаць на заяву кіраўніка ансамбля? Паказаць на цікавыя здабыткі i дасягненні нашай паэзіі, якіх ён не ведае? Але ж гэтыя здабыткі не ў той галіне, не ў тым напрамку, які патрэбны яму i публіцы, а таму нічога карыснага для яго прафесійных запатрабаванняў не прыносяць. Вядома, не кожнаму дадзена разумець паэзію, не кожны мае неабходныя веды, каб чыніць ёй суд i заяўляць пра яе прымітыўнасць. Давайце залічым у разрад недасведчаных, неадукаваных i гэтага музыку з яго неабгрунтаваным сцвярджэннем. Але ўслед за ім у гэты разрад давядзецца залічыць i ягоных слухачоў. Але нічога страшнага — абыдземся i без моладзі. Застаюцца яшчэ выпускнікі філфакаў, гуманітарыі, людзі старэйшага ўзросту.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1991
- ISBN
- 5-340-00489-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 515,6 КБ
- Добавлена