Блакіт і золата дня
Скачать
Начало книги
Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю.Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва.
Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому.
- А каб цябе, каб, - плюнуў ён.
Бліскавіцы секлі неба так часта, што можна было разгледзець усё ў шалашы: саламяны ложак, зэдлік, кошык з бульбаю, кацялок на падлодзе, вязку цыбулі і старую ватоўку, што вісела каля ўваходу.
Вартаўніка не было: можа, абходзіў сад, а мо сядзеў у другім
месцы.
Міхал высунуў галаву і, калі чарнільны змрок зноў успыхнуў святлом, пабачыў злева нешта падобнае на невялічкую пуньку: сцены з жэрдзя, саламяная, грыбам, страха.
“Яблыкі восенню насыпаць, ці што?” - падумаў ён.
І адразу адчуў далёкі, упэўнены, усё нарастаючы шолах дажджу. Пры святле кароткай маланкі вырасла на фоне недалёкага лесу серабыстая сцяна, насунулася, наляцела, прыціснула ўсё вакол.
- Жанр
- Классическая проза ХX века
- Издание
- Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры, Мінск, 1961
- Язык
- be
- Размер FB2
- 688,6 КБ
- Добавлена