Обложка книги «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Илья Копыл

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Kнiгa I. Копыла упершыню была выдадзена за яго кошт у 2009 г. накладам 100 асобнiкаў. Потым яе асобнымі выпускамі перадрукавала газета «Народная воля».

Kнiгa выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.

Новы варыянт кнігі значна павялічаны за кошт 3-й часткі («Рэзананс»), якая адсутнічала ў папярэднім выданні. У ёй аўтар падрабязна разгледзеў зласлівыя выбрыкі сваіх апанентаў і даў вычарпальныя адказы на іх паклёпніцкія выдумкі.

Словы беларускага мастака Васіля Шаранговіча: «Самая страшная трагедыя, якую толькі можна ўявіць сабе, — гэта трагедыя дзяцей вайны. Чалавек толькі зірнуў шырока расплюшчанымі вачыма на свет — і замест ласкавай матчынай усмешкі ўбачыў чорныя вачніцы смерці, замест птушыных песень пачуў аўтаматныя чэргі», — у якасці эпіграфа вельмі і вельмі пасуюць да кніжкі Іллі Копыла «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Памерам кніжка — невялікая, але аўра кожнай яе старонкі сваёй шчырасцю, сумленнасцю і безагляднай праўдай пагружае цябе ў такі стан, што ты адчуваеш недахоп паветра ў грудзях.

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Издание
Інстытут Беларускай гісторыі і культуры, Рыга, 2014
ISBN
978-9984-897-11-0
Язык
be
Размер FB2
5,8 МБ
Добавлена