Вампір у Сасэксе
Скачать
Начало книги
Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.
— Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка, — сказаў ён. — Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?
Я прачытаў наступнае:
— Матыльда Брыгс — не імя юнай дзяўчыны, Ўотсан, — задуменна сказаў Холмс, — а назва карабля. З гэтай справай звязаны таксама аграмадны пацук з Суматры, але да такой гісторыі свет яшчэ не гатовы. А што мы ведаем пра вампіраў? Ці ляжыць гэта ў сферы нашай кампетэнцыі? Канечне, гэта лепш за нуду і бяздзейнасць, але мы, падаецца, трапілі ў казку братоў Грым. Падайце, калі ласка, кнігу, Ўотсан, зірнем, што там пад літарай “В”.
Я адкінуўся назад і дастаў тоўсты даведнік, пра які ён казаў. Прыладзіўшы яго на каленях, Холмс нетаропка, з любоўю пачаў гартаць запісы старых справаў, перамяшаныя з унікальнымі звесткамі, сабранымі ім самім.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 55,7 КБ
- Добавлена