Ноч, калi папараць цвiце (на белорусском языке)

Якуб Колас

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ну, з кожнай мясцiнкi зямлi можна пачаць дарогу. А калi гэтая мясцiнка была б недаступнай для людской нагi, то па ёй пройдзе хоць думка чалавечая i ўсё ж такi пакiне свой слядок i нейкую дарожку праложыць.

Чамусьцi гэтая старонка лiчылася заняпалаю. I слава ўжо такая злажылася аб ёй, аб прыродзе яе i аб людзях яе. А людзi тут розныя былi. Адны жылi тут спрадвеку, тут нарадзiлiся i тут памiралi. Так i называлiся яны "тутэйшыя людзi". А другiя часта няпрошаныя заходзiлi. Але яны казалi, што прыйшлi, каб прынесцi дабро тутэйшым людзям. Але, як вядома, казаць можна адно, а рабiць зусiм iншае.

Усё гора тутэйшых людзей было ў тым, што пра iх вельмi многа клапацiлiся суседзi. Адны суседзi казалi: "Вы - гэта не вы, а тое самае, што мы. Дык наце ж вам нашы парадкi, нашы школы, нашу мову, бо ваша мова такая ж, як i наша, толькi вы яе папсавалi". Тое самае казалi суседзi з другога боку, але толькi на свой лад.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
6,7 КБ
Добавлена