Обложка книги «Шалом»

Шалом

Артур Александрович Клинов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Цвай бір, бітэ! Унд шнэль! – прахрыпеў ён кельнэрцы, якая не пасьпела зрабіць і трох крокаў да дзіўнага чалавека, што нечакана ўзьнік у напаўпустой кнайпе. Прагучала гэта неяк няветліва, нібы рэпліка з даўно забытага фільму, дзе нямецкі жаўнер у пацяганым студыйным мундзіры і бутафорскай касцы, махаючы гэткім жа бутафорскім аўтаматам, швэндаецца па невядомай беларускай вёсцы ды гундосіць з-за плоту: «Матка, яйка! Шнэль, шнэль!»

Ён уляцеў у піўную на Фрыдэнспляц узрушаны і ашаломлены, ледзь не паваліўшы з ног пару старых бюргераў, што выходзілі з кнайпы. Плюхнуўшыся за першы-лепшы столік, ён ліхаманкава спрабаваў асэнсаваць тое, што здарылася зь ім дзесяць хвілінаў таму. Асэнсаваньне набягала ўрыўкамі думак. Сэрца, якое ён раней адчуваў дзесьці ў грудзях, цяпер білася наўпрост у мазгох. Яно павялічылася да памераў агромністай птушкі і махала крыламі, грукатала імі аб сьценкі чэрапу, выдаючы пры гэтым глухі мэталічны гук, нібыта ягоная галава зрабілася мядзяным тазікам, у які нейкі злы хлопчык шпурляў маленькі гумовы мячык.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Контркультура, Фантасмагория, абсурдистская проза
Год написания
2011
Издание
Логвінаў, Мiнск, 2011
ISBN
978-985-6991-08-3
Язык
be
Размер FB2
1,1 МБ
Добавлена