Жабрачка з Лакарна
Скачать
Начало книги
Ля падножжа Альпаў, пад Лакарна ў Верхняй Італіі, у аднаго маркіза, быў стары замак, які сёння, калі ісці з Сэн-Гатара, убачыш у запусцелых руінах, замак з высокімі і шырознымі пакоямі, у адным з якіх колісь на пасланай саломе было дазволена пераначаваць старой нямоглай жанчыне, якая, жабруючы, апынулася перад брамай і была ўпушчана ўмілажаленай гаспадыняй дома. Маркіз жа той, вярнуўшыся з палявання, выпадкова зайшоўшы ў пакой, дзе ён звычайна пакідаў сваю паляўнічую стрэльбу, абурана загадаў жанчыне падвесціся з кута, у якім яна ляжала, і перабрацца за печ. Жанчына, падвёўшыся з клюкай у руцэ, на гладкай падлозе пакаўзнулася і, упаўшы, вельмі небяспечна пашкодзіла сабе крыж; пашкодзіла так, што хоць і з неверагоднай цяжкасцю, але ўсё-такі ўстала, і, як тое і было ёй загадана, павалаклася цераз увесь пакой у запечак, і там, са стогнам і енкам, апусцілася і сканала.
А тады за кількома гадамі пазней, як што маркіз з прычыны вайны і непамыснага развіцця гасподы, увёўся ў сур’ёзныя маёмасныя клопаты, да яго акурат завітаў быў адзін фларэнційскі рыцар, якому, прыспакушанаму хараством таго замка, удала ўпісанага ў навакольную пейзажнасць, закарцела мусова купіць яго. А маркізу якраз шмат залежала ад такога гандлю, і ён папрасіў сваю жонку размясціць заезнага госця наверсе ў вышэйпамянёным, пуставалым прыгожа абстаўленым і абладжаным пакоі. Але як жа ашаломнена была сямейная пара, калі сярод цёмнае ночы рыцар, разгублены і бледны, спусціўся да іх, усімі святымі шчыра божачыся, што ў тым пакоі завялася прымара, нешта такое вачам нябачнае, нешта такое, што шалясцела, як бы лежачы на саломе ў куце, потым яно ўстала і добра чутнымі крокамі, павольна і зняможана, патупала цераз увесь пакой, і ў запечку са стогнам і енкам павалілася.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Васіль Сёмуха
- Язык
- be
- Размер FB2
- 6,7 КБ
- Добавлена