Землятрус у Чылі
Скачать
Начало книги
У Сант-Яга, сталіцы каралеўства Чылі, у час вялікага землятрусу 1647-а года, калі загінулі многія тысячы людзей, адзін малады абвінавачаны ў злачынстве і ўвязьнены іспанец на імя Гераніма Ругера якраз стаяў каля пілястры ў турме з намерам павесіцца. Дон Энрыка Астэрон, з найвялікшых магутаў горада, прыкладна з год да таго адставіў яго са свайго двара, дзе той служыў настаўнікам, за тое, што быў у пяшчотнай палюбоўнасці з доннай Хазэфай, адзінай гаспадаровай дачкой. Састарэламу дону пасля таго, як ён настойліва засцярог дачку, па тайным даручэнні і праз подлае дасачэнне ганарлівым сынком пра ўсё было данесена, і раз’ятрыла таго да такой меры, што ён з ходу затачыў яе ў кармэліцкі кляштар Нашых Любасных Жонаў. Дзякуючы шчаслівай нагодзе Гераніма ўспасобіўся-такі там нанава зладзіць стасункі і аднае дамоўленай начы зрабіць кляштарны сад сцэнай свайго поўнага шчасця. А ўжо акурат на свята Цела Гасподняга ўрачыстая працэсія любасных жонаў, за якою следавалі навіцыянткі, якраз і сталася пачаткам, калі няшчасная Хазэфа пад фінальныя акорды званоў упала на прыступкі катэдрала ў родавых схватках. Гэтае здарэнне набыло надзвычайнага розгаласу; юную грэшніцу, без аглядкі на яе стан, адразу ж запраторылі ў турму, і як толькі яна падвялася з радзільнага ложка, ёй, ужо на загад арцыбіскупа, быў учынены найстражэйшы працэс. Горад прававаў пра гэты скандал з такой горкай злосцю, а языкі так востра сціналіся нават вакол самаго кляштара, дзе ўсё гэта закалацілася, што ані просьба сям’і Астэрона, ані нават ужо жаданне самой абатысы, якая дабразычыла юнай дзяўчыне за яе ранейшыя беспахібныя паводзіны, не змаглі паслабіць суровасці, якое вымагаў кляштарны закон.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Васіль Сёмуха
- Язык
- be
- Размер FB2
- 32,1 КБ
- Добавлена