Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Льюис Кэрролл

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Шахматная задача, размешчаная на папярэдней старонцы, магчыма заблытала маіх чытачоў, таму яе трэба растлумачыць, бо самі хады адпавядаюць рэчаіснасці. Чаргаванне Чорных і Белых фігур, магчыма не надта строгае, а “ракіроўка” трох Каралеў - дэманстрацыя таго, што яны ўвайшлі ў Палац. Між тым “шах” Беламу каралю на шостым ходзе, “узяцце” Чорнага Вершніка на сёмым і фінальны “мат” Чорнаму Каралю створаны па правілах і будуць знойдзены кожным аматарам шахмат, які паспрабуе разгледзіць задачу на дошцы.

Цяпер, што датычыцца новых слоў у паэме “Жаблацмокія”, бо могуць узнікнуць пытанні аб тым, як іх вымаўляць, таму даю некаторыя “інструкцыі” на гэты конт. У слове “Верчаванне” рабіце націск на трэццім складзе, “Крыпеза” – на апошнім, а “Склібкія” - на першым і г.д.

Дзеля шэсцьдзесят першай тысячы экзэмпляраў, на выснове старых драўляных клішэ, былі створаныя новыя металічныя (хаця старымі ніколі не карысталіся і яны былі ў добрым стане, як і ў 1871 годе, калі былі зробленыя), а старыя шрыфты замянілі новымі. Калі мастацкай якасці перавыдання ў параўнанні з папярэднікамі, гэта крыху і пашкодзіла, тут няма віны аўтара, выдаўца, ці друкароў.

Читать дальше →

Жанр
Детская проза: приключения, Классическая детская литература, Сказки зарубежных писателей
Перевод
Дзяніс Мускі
Год написания
2013
Язык
be
Размер FB2
299,4 КБ
Добавлена