Обложка книги «Аліса ў Цудакуце»

Аліса ў Цудакуце

Льюис Кэрролл

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Аліса сядзела разам з сястрою на схіле і ўжо пачала сумаваць. Адзін-два разы яна зірнула ў кнігу, што чытала сястра, але там не было ані малюнкаў, ані размоваў. “Які сэнс, - разважала сам-насам Аліса, - ад кнігі, калі ў ёй няма малюнкаў і ніхто не размаўляе?”

Ад спёкі яна пакрысе пачала засынаць. Можна было б, канечне, сплесці сабе вянок, але дзеля гэтага патрэбна было б падняцца ды нарваць кветак. Раптам ля яе прабег Белы Трус з чырвонымі вочкамі.

У гэтым не было НАВАТ анічога незвычайнага.Яна НАВАТ амаль не здзівілася, калі Трус прамовіў сам сабе: “Аёйку! Людцы добранькія! Як жа я спазняюся!” Потым Аліса разважала, што проста абавязана была здзівіцца, але ў той раз ёй здавалася ўсё зусім натуральным. Але калі Трус выцягнуў з КІШЭНІ СВАЁЙ КАМІЗЭЛЬКІ гадзіннік і зірнуўшы на яго пабег далей, Алісу быццам падкінула на абедзьве нагі. Гэта было звыш яе разумення, каб трус меў камізэльку ды і яшчэ з кішэняй, а калі ў ёй яшчэ маецца гадзіннік... Яе папросту раздзірала ад дапытлівасці. На якуюсь хвіліну яна згубіла Труса са зроку, але заўважыла, як той нырнуў у дзірку пад плотам.

Читать дальше →

Жанр
Детская проза: приключения, Классическая детская литература, Сказки зарубежных писателей
Перевод
Дзяніс Мускі
Год написания
2013
Язык
be
Размер FB2
389,6 КБ
Добавлена