Іван Шамякін
Скачать
Начало книги
У народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна слава аднаго з самых папулярных сучасных раманістаў. Яна заслужаная: яго творы займальна апавядаюць пра бягучы, асабліва хвалюючы момант чалавечага быцця. Вядома, кожны сапраўды мастацкі твор незалежна ад тэмы дыхае сучаснасцю, але бясспрэчна, што глыбокія вобразныя малюнкі менавіта сённяшняга жыцця народа маюць асаблівую ўладу над чытачом.
У апоіннія гады пра ўзаемадачыненні пісьменніка і часу прашумела нямала дыскусій, у якіх не раз чынны ўдзел браў I. Шамякін - пісьменнік, які ў сваёй творчасці ўмее пільна «слухаць час». Але, мабыць, ніколі гэта праблема не была дыскусійнай для яго самога. Ён з тых пісьменнікаў, якія з самага пачатку літаратурнай дзейнасці адкрылі шырокі і непасрэдны доступ часу ў мастацкае жыццё вобразаў. I самі вобразы яго твораў часта народжаны сучаснасцю, перыпетыямі сённяншяга грамадскага развіцця і барацьбы. Чытач ужо звыкся, што амаль кожны новы твор пісьменніка - толькі што ўлоўленае імгненне бягучага часу, толькі што ўхоплены момант грамадскіх настрояў і людской псіхалогіі, увасоблены ў канкрэтных лёсах герояў. Адсюль яго папулярнаісць, якой могуць пазайздросціць многія пісьменнікі. Папулярнасць пісьменніцкага імя Івана Шамякіна якраз і звязана з тым, што ён умее апавядаць пра сённяшні дзень чалавека, пра яго турботы, пачуцці і думкі, пра яго маральны і псіхалагічны стан так, каб захапіць чытача глыбокім сэнсам убачанага, адкрыць яму заканамернасць руху грамадства і гэтым самым дапамагчы заняць правільную пазіцыю ў жыцці, знайсці хутчэйшую дарогу да ўласнага ўнутранага і грамадзянскага самавызначэння. Пісьменнік любіць ісці, што называецца, па гарачых слядах падзей. Гэта важная і каштоўная асаблівасць творчасці, уласцівая ў мінулым Я. Коласу, М. Гарэцкаму, М. Зарэцкаму, К. Чорнаму.
- Жанр
- Критика
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1 005,0 КБ
- Добавлена