Обложка книги «Прызнанне левага крайняга»

Прызнанне левага крайняга

Михаил Петрович Катюшенко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Мусібыць, яшчэ ніколі ў жыцці ў мяне так шалёна не калацілася сэрца ў час чакання самалёта (акрамя таго моманту, калі мы прайгралі ў мінулым годзе з жахлівым лікам сярэдняй французскай камандзе і нейкія хлопцы з выбрытымі скронямі называлі нас у «Арлі» «чырвонымі шчанюкамі»). 3 вялікай асцярогай я ўглядаюся ў людзей, быццам яны могуць пазнаць мяне, аднак клопатаў у іх хапае і без мяне — летні сезон у самым разгары, і яны цягнуць свае чамаданы, дзяцей на Поўдзень, дзе натоўп стане натоўпішчам, дзе пра адпачынак можна забыць. Затое яны пабываюць на моры, а не паехаць на мора ў наш час проста сорамна. Гэтаксама як не абмеркаваць матч любімай каманды (нават калі ты яго і не бачыў), асабліва пралікі асобных ігракоў, памянтачыць языкамі пра розныя тэарэтычныя напрамкі сучаснага футбола. У спорце, асабліва ў футболе, разбіраюцца літаральна ўсе — студэнты і рабочыя, пенсіянеры, хатнія гаспадыні, салдаты і генералы, вучоныя і афіцыянты. Яны не абмінуць у размовах і тое, колькі футбалісты прывозяць апаратуры з замежных паездак, каго яны выбіраюць у жонкі, машынамі якіх марак карыстаюцца, па колькі гекталітраў шампанскага выпіваюць у час адпачынку. Можа, таму мяне амаль не засмучае мізэрная колькасць гледачоў на стадыёнах. Я ведаю, на матчы ходзяць сапраўдныя знаўцы футбола, яны лічаць нас сябрамі, а значыцца, могуць дараваць памылкі. Мой напарнік па нападзенні (ён правы крайні) Стас Прануза, наадварот, не можа гуляць на поўную сілу, калі стадыён не забіты да адказу, ён гаворыць: «Тарсіда раве, і я забіваю, калі тарсіды няма — у мяне знікае натхненне».

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
937,2 КБ
Добавлена