
Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Скачать
Начало книги
Таму смелы я як мае быць.
Ні смерці, ні пакутаў я не баюся.
Нават амінь не скажу ў канцы,
Багародзіца за мяне будзе прасіць.
Ашмянскія цёткі ніколі не спяць. Пасля чаўночнага рэйса ў Вільню, ужо ў роднай Ашмяне, яны выцягваюць мужа з шафы, кормяць яго, здзьмухваюць пыл, мяняюць шкарпэткі і вешаюць назад, пад цэлафанавы чахол. Потым ідуць на працу, сядаюць за стол пад партрэтам, налічваюць квартальную прагрэсіўку ўсяму калектыву і — назад, на лінію фронту.
Ашмянскія цёткі зневажаюць законы прыроды: з электрычнай лычкі яны выцягваюць цэлую торбу мухаляпак, падчас асабістага дагляду сілай волі ўжыўляюць сабе пад скуру схаваны пад майку аполак сала, а віно ператвараюць у ваду.
— Марыечка, а ты ў гарадзенскім пасольстве (гэтак яны называюць літоўскае консульства ў Горадні) даўно была? — пытаецца ашмянская цётка, прайшоўшы скрозь сценку купэ на квадратных вачах двух студэнтаў ЕГУ. Кажучы гэта, яна з ног да галавы ўвешваецца кабанасам ашмянскага мясакамбіната (як добра, што ў Ашмяне няма «Белшыны»!).
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Логвінаў, Мінск, 2011
- ISBN
- 978-985-6991-51-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 353,4 КБ
- Добавлена