
Усміхнуўся месяц ясны
Скачать
Начало книги
Іван Сяргеевіч аж заходзіўся ад рогату. Насмяяўшыся да колікаў пад грудзямі, да слёз, крануў жонку за руку.
— Здорава, ой як здорава сцебанулііспажыўсаюз, ма-лай-цы!
Вакол таксама смяяліся. На сцэне паявіўся канферансье. Яму давялося чакаць, пакуль схлынула бурлівая хваля смеху.
— Ну і Мікола,, ну і сынок! Мы з табою гадавалі і не заўважалі за ім такіх здольнасцей, — сказаў Іван Сяргеевіч жонцы, крыху супакоіўшыся. Па-заліхвацку крутнуў у пальцах кончык свайго пышнага, доўгага, акурат як у запарожскага казака, вуса.
— Прапануем вашай увазе песню. Якую — гэта вы пачуеце, а хто будзе выконваць — пабачыце, — абвясціў канферансье.
3-за куліс павольна выйшаў высокі чалавек. Іван Сяргеевіч здрыгануўся, усім корпусам падаўся наперад, углядаючыся шырока расплюшчанымі вачамі. Крутнуў галавой, быццам вытрасаючы з яе нейкую намарач. Не, усё па-ранейшаму бачылася ясна. Той жа самы з гарбінкаю нос, чорныя з сівою пасмаю наперадзе валасы, пакручастыя вусы... І нават паходка — хісткая, з боку на бок, як качыная...
- Жанр
- Юмор
- Язык
- be
- Размер FB2
- 776,2 КБ
- Добавлена