Госць (на белорусском языке)

Альбер Камю

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Настаўнiк глядзеў, як да школы наблiжалiся двое. Адзiн быў на канi, другi iшоў пешкi. Яны яшчэ не падышлi да пагорка, на стромым схiле якога тулiлася школа, i марудна, з цяжкасцю прабiралiся наперад па прыцярушаным снегам каменнi, раскiданым на неабсяжным абшары высокага i пустэльнага ўзгор'я. Час ад часу конь спатыкаўся i пырхаў. Гукаў яшчэ чуваць не было, але кожны раз настаўнiк бачыў, як з конскiх ноздраў вырываюцца воблачкi пары. Адзiн з тых, прынамсi, ведаў тутэйшыя мясцiны. Яны рухалiся дакладна па сцяжыне, хоць вось ужо некалькi дзён яна была прыхаваная снегам i гразёю. Настаўнiк разлiчыў, што на пагорку яны будуць не раней як праз паўгадзiны. Было холадна, ён вярнуўся ў школу па вязаны нацельнiк.

Ён прайшоў праз пусты i настылы класны пакой. На чорнай дошцы ўжо трэцi дзень цяклi да сваiх вусцяў чатыры галоўныя ракi Францыi, намаляваныя каляроваю крэйдай. Снег выпаў у сярэдзiне кастрычнiка, знянацку, раптам, адразу пасля васьмi месяцаў засухi, хоць перад тым не было нiводнага дажджу. Дзесяткi два вучняў, што жылi ў навакольных вёсках, рассыпаных па ўзгор'i, цяпер не прыходзiлi. Трэба было чакаць пагоды. Дару палiў гэтыя днi толькi ў адным пакоi побач з класам, дзе жыў. За вокнамi, якiя выходзiлi на ўсход, таксама шырылася ўзгор'е. Толькi адно акно, як i класныя, глядзела на поўдзень - там, за некалькi кiламетраў ад школы, узгор'е пачынала паступова знiжацца. У яснае надвор'е адсюль можна было ўбачыць цьмяныя груды скал, за якiмi адчынялася брама ў пустэльню.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
28,2 КБ
Добавлена