Сукенка
Скачать
Начало книги
Гэтую сустрэчу пачнём з двярэй.
Дзверы белыя. Дзве створкі. Дзве круглыя ручкі. Вазьміце за адну ручку (у далоні — нібы халодная абабраная бульбіна), за другую (другая бульбіна), расчыняем і — о, дык гэта шафа! Хм.
— Не ведаю, што апрануць.
Швэдры, швэдры, швэдры; байкі, світшоты, цішоткі, джынсы; яшчэ блакітны выцягнуты швэдар; нешта скамечанае, зялёнае і бліскучае ляжыць каля сценкі; чырвоная куртка.
— Абрыдла ўсё гэта. І гэта. А блакітны ўвогуле час выкінуць.
Але з іншага боку, каб пазнаёміцца з новым чалавекам, няма нічога лепшага за тое, каб зазірнуць да яго ў шафу.
— І якая ўвогуле розніца, што апранаць.
Тым больш, што ў душу зазірнуць цяжэй. Пасуньцеся, каб не замінаць, — вы ж бачыце, дзяўчына выбірае вопратку.
— Ніхто, мама, даўно на мяне не глядзіць.
А мы паглядзім. Доўгія рудыя валасы, як у русалкі, белы твар, а вочы — грэцкі мёд, амаль чорныя. Яшчэ рабацінкі. Далей (ніжэй) глядзець не будзем, бо пакуль дзяўчына стаіць перад шафай у майтках і станіку. Не, не будзем.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 124,1 КБ
- Добавлена