Вам знаёмае
Скачать
Начало книги
Не тое, што ў аднаго пiсьменнiка…
Прыйшоў Адаму з вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сiнтаксiчнае памылкi. Але неставала дзвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне суцэльнай пiсьменнасцi ўжо нельга цытаваць такога лiста — давядзецца пераказваць.
Хвалiўся Васiль — Адамаў найлепшы дружака, — што гэтымi днямi была вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Развiднiвала ўжо, як яны разыходзiлiся.
Шкадаваў Васiль, што Адама не было пры гэтым. Была з таварышкаю, што недзе там у вас, у Менску — пiсаў — на цукерачнай фабрыцы працуе, i тая дзяўчына з Журавiч. Ды якраз у гэтым месцы i было тое Васiлёва непатрэбнае шматкроп'е. Выйшла ў яго, нераўнуючы, як у тых лiрыкаў, якiм правапiс не пiсан. А ўсё, каб лепш даняць, каб крануць за жывое.
Аднаго разу — гады тры, як было гэта, — прыязджала тая жураўская дзяўчына да цёткi ў iх вёску з кудзеляю. Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля праснiцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю.
- Жанр
- Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
- Язык
- be
- Размер FB2
- 15,3 КБ
- Добавлена