Обложка книги «За морам Хвалынскім»

За морам Хвалынскім

Ольга Михайловна Ипатова

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава і яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце і на задзвінскім лузе.

Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з драўлянымі ручкамі кавалкі крыцы і цягнулі іх у кузню. Там Таміла з памочнікамі награвалі крыцу ў горне і да знямогі білі яе цяжкімі молатамі — выціскалі жалеза.

Жалеза! Рудая, мяккая зямля набывала новую якасць. Яна рабілася калючай дзідай, што ўп’ецца ў варожае цела, бліскучай сякерай, што калісьці стане чырвонай ад крыві, кальчугай, што зберажэ магутнае цела воіна, і Таміла, помнячы гэта, ніколі не браўся за работу, не памаліўшыся задымлёнаму Перуну, што нерухомымі, шырока расстаўленымі вачыма сачыў з кута за кожным ягоным рухам. Таміла не крычаў на памочнікаў, якія не маглі так доўга, як ён, плюшчыць гарачую порыстую крыцу. Калі яны браліся адпачываць, адпачываў і ён, маўкліва гледзячы навокал. Чорны, з маршчынамі, як бы выведзенымі сажай, твар яго быў пахмурны: з атрадам ішоў ягоны старэйшы сын. Думалася яму раней — ладны каваль выйдзе з Пуцяты, з дзяцінства любіў той круціцца ў кузні, спрабуючы слабымі яшчэ, дзіцячымі рукамі паднімаць над гарачаю крыцаю молат. Ажно цяпер малайца да горна абцугамі не падцягнуць. На што ўжо меч ды і той рабіў бацька. Зрабіў, праўда, на славу — з двух бакоў завостранае лязо — сячы з якой хочаш рукі!

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1989
Язык
be
Размер FB2
1,0 МБ
Добавлена