Пра з'явы ды існаванні

Даниил Иванович Хармс

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вось бутэлька з гарэлкай, так званы спіртуёз. А побач вы бачыце Мікалая Іванавіча Акудохава.

Вось з бутэлькі ўзнімаюцца спіртуёзныя выпарэнні. Паглядзіце, як дыхае носам Мікалай Іванавіч Акудохаў. Паглядзіце, як ён аблізваецца і як ён жмурэцца. Відаць, яму гэта вельмі прыемна, і галоўным чынам таму, што спіртуёз.

Але звярніце ўвагу на тое, што за спінай Мікалая Іванавіча няма нічога. Не тое каб там не стаяла шафа, ці камода, альбо ўвогуле што не будзь такое, а зусім ні чога няма, нават паветра няма. Хочаце верце, хочаце не верце, але за спінай Мікалай <Іванавіча> няма нават беспаветранай прасторы, альбо, як кажаць, сусветнага эфіру. Шчыра кажучы, нічога няма.

Тое, вядома, і ўявіць сабе немагчыма.

Але на гэта нам пляваць, нас цікавіць толькі спіртуёз і Мікалай Іванавіч Акудохаў.

Вось Мікалай Іванавіч бярэ рукой бутэльку са спіртуёзам і падносіць яе да свайго носа. Мікалай Іванавіч нюхае і варушыць ротам, як трус.

Читать дальше →

Жанр
Юмористическая проза
Перевод
Анка Упала
Год написания
2013
Язык
be
Размер FB2
27,9 КБ
Добавлена