Нябожчыкi i прывiды (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
12 верасня 1322 года манах Сiкрэ, сакратар суда Святой iнквiзiцыi горада Тулузы, вёў пратакол допыту Жана Цiсрана. Справа была самая звычайная, калi не сказаць дробная. Пра гэта сведчыла i спакойная абстаноўка, якая панавала на працэсе. Праўда, Жан Цiсран абвiнавачваўся ў даволi рэдкiм злачынстве, аднак здзейснена яно было без умяшання сатаны, i таму, напэўна, галоўны абвiнаваўца епiскап Турб'е - хударлявы суровы чалавек не надта багатага, але надзвычай вострага розуму - лагодна, амаль што па-бацькоўску вёў допыт. Такую лагоднасць у наш час зрэдку дазваляюць сабе камiсары палiцыi, калi маюць справу з маладымi неспрактыкаванымi злачынцамi. Падобна было на тое, што змiрыўся са сваёй няшчаснай доляй i Жан Цiсран, якi ўсё жыццё быў парабкам i наймаўся на службу да заможных людзей. Вось якiя паказаннi ён даў на судзе:
- Перад самым вялiкаднем з волi боскай i мiласцi пробашча царквы св. Эцьена быў я прыняты на службу. Занятак мой быў вельмi просты: штодня пасля вячэрняй службы павiнен я быў прыбраць, падмесцi i памыць падлогу ў царкве. Неяк апоўначы, калi ўсе ўжо даўно разышлiся, я заўважыў каля калоны чалавека ў багатай дарагой вопратцы. Ён паказаў мне знакам падысцi блiжэй. Я падышоў, асвяцiў лiхтаром яго твар i не паверыў сваiм вачам: перада мной стаяў пан Гiём Давi - знатны купец, у якога я калiсьцi служыў. Усю маю iстоту ахапiў жудасны страх, бо я добра ведаў, што пан Гiём Давi паўгода таму назад памёр. Я ўпаў на каленi i пачаў малiцца, нi на секунду не сумняваючыся, што перада мной прывiд нябожчыка.
- Жанр
- История
- Язык
- be
- Размер FB2
- 7,9 КБ
- Добавлена