Обложка книги «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Валентин Петрович Грицкевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У Нацыянальным музеі ў Кракаве, у аддзеле імя Чартарыйскіх, пад нумарам 1482 захоўваецца надзвычай цікавы рукапіс XVIII стагоддзя. Мудрагелістая і доўгая назва яго[1], сугучная тагачаснаму сіылю барока, у сціслым выкладзе гучыць як «Пададзенае свету рэха падарожжаў і авантур майго жыцця». Аўтар дзённіка — лекарка Саламея Русецкая. Нарадзілася яна на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Наваградскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага[2].

Кіраўніцтва музея дало мне магчымасць атрымаць копію рукапісу і такім чынам азнаёміцца з ім. А ўпершыню яго апісаў гісторык Л. Глятман у канцы мінулага стагоддзя. Пазней дзённік даследавалі М. Ліпіньска, Г. Поляк, 3. Куховіч, Я. Рэйхман.

Пад загалоўкам рукапісу зроблена прыпіска на лацінскай мове пра тое, што ён «3 бібліятэкі Іаана дэ Вітэ, палкоўніка артылерыі»[3].

Запісы Саламеі Русецкай — гэта ўражанні ад убачанага і пачутага ў краінах, дзе пабыла нястомная вандроўніца. Жыццёвыя віхуры насілі яе па абшарах Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай[4], па землях «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі»[5], па Асманскай Турцыі. У дзённіку ёсць запіс і пра намер наведаць Іерусалім.

Читать дальше →

Жанр
История
Язык
be
Размер FB2
455,3 КБ
Добавлена