Стамбульскі экспрэс

Грэм Грин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Памочнік капітана трымаў у руцэ апошні пасадачны білет і назіраў, як пасажыры перасякалі змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безліч чыгуначных пуцей і стрэлак, абгінаючы кінутыя багажныя цялежкі. Яны цягнуліся, наставіўшы каўняры паліто і ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгіх спальных вагонах на століках ужо запалілі лямпы, якія свяціліся праз дажджавую заслону чарадой блакітных пацерак. Страла гіганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла і апусцілася, і жалезны скрыгат лябёдкі на нейкае імгненне заглушыў шум вады — вады, якая лілася з агорнутага хмарамі неба, вады, якая білася аб прычал і плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўдні.

— Божухна, ну і вясенні дзянёк! — уголас вымавіў памочнік капітана, імкнучыся як найхутчэй пазбавіцца непрыемных уражанняў, назапашаных за апошнія некалькі гадзін марскога падарожжа цераз Ла-Манш, — прамоклай палубы, пахаў пары і нафты, затхлага смуроду нясвежага піва ў бары, шамацення чорнага шоўку сцюардэс, што сноўдалі туды-сюды з алавянымі падносамі. Ён зірнуў уверх на сталёвыя фермы пад'ёмнага крана, на платформу і на маленькую фігурку ў сінім камбінезоне, якая круціла рулявое кола, і адчуў нязвыклую зайздрасць: там, наверсе, кранаўшчык быў аддзелены трыццаццю футамі смугі і дажджу ад памочніка капітана, ад пасажыраў, ад доўгага, залітага святлом экспрэса. «Мне няма куды дзецца ад гэтых абрыдлых фізіяномій», — падумаў памочнік капітана, згадаўшы маладога жыда ў цяжкім футры, які ўвесь час скардзіўся, што яму дасталася каюта на дваіх — не мог ужо вытрываць якіх-небудзь там дзвюх гадзін!

Читать дальше →

Жанр
Политический детектив
Перевод
Вадзім Небышынец
Язык
be
Размер FB2
772,7 КБ
Добавлена