
Роднае карэнне
Скачать
Начало книги
…A яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, — чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч, — што ў новай нашай хаце жыць мы дужа баімся…
Архіп пацягнуў раз-другі папяроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: «Што за дзіва?» — і, зацікаўлены, пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма:
…Здаецца, ні разу не было таго ў нашым сяле, што дзеецца цяпер y гэтай хаце…
— Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, — уголас загаварыў Архіп, ніяк не могучы разабраць слова ў пісульцы.
Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў y думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх, сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад.
«Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, a тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці. Час ідзе — угары, y воздусі лётаюць аэрапланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перагаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чалавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш… Сумна, сумна».
- Жанр
- Советская классическая проза, Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1995
- ISBN
- 5-340-01284-4
- Язык
- be
- Размер FB2
- 91,3 КБ
- Добавлена