
Бедна басота
Скачать
Начало книги
Стары занудлівы бабёр нейкім дзесятым чуццём абнюхаў гэтую цудоўную балацявіну сярод густога мяшанага лесу і ўвосень, яшчэ па чарнатропе, задоўга да першага снегу, прывёў сюды, у глухую нетру, маладую і надзіва бесталковую бабрыху. Немалы час, ці не з самага свайго нараджэння, хітры і асцярожны лавелас з ільсністай ад тлушчу і амаль чорнай поўсцю жыў за вёрст пяць адсюль - на зарослай вербалозам і алешнікам віхлястай рэчцы Кудаха і меў там у канцы шырокай затокі высокую, двухпавярховую хатку, трывала скіданую з тонкага ламачча і з усіх бакоў старанна абмазаную глінай і рачным глеем, каб узімку праз шчыліны не гулялі скразнякі. На бяду, апошняе лета выдалася сухім і спякотным, Кудаха абмялела так, што бабрынае жытло апынулася на сушы, далёка ад вады. Устрывожаны зацяжной гарачынёй, калі ў затоцы прапалі нават белыя гарлачыкі, працавіты бабёр перастаў падгрызаць дрэвы і, абапёршыся на пляскаты лускаваты хвост, падоўгу праседжваў у кустах, быццам маліў свайго звярынага бога, каб той паслаў хоць кропельку дажджу.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 2003
- ISBN
- 985-02-0588-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 804,0 КБ
- Добавлена