Цытадэль неба [журнальный вариант]
Скачать
Начало книги
Шэры зімовы вечар, падсвечаны мігатлівым электрычным святлом, вісеў над горадам. Каменный муры, здавалася, сталі цяжэйшымі, страцілі прывабнасць ліній і форм. Затое можна было любавацца шырокімі прасветамі вокан, вітрынамі магазінаў, высокімі вежамі і аркамі, аплеценымі гірляндамі агнёў і ланцужкамі яркіх неонавых трубак.
Недзе спявае рэпрадуктар. Паветра чыстае, марознае. Лёгка дыхаць на ўсе грудзі. Каля тратуараў высокія ліпы раскінулі вільготныя галіны. Хутка вясна. Яе набліжэнне адчуваецца ў подыхах мяккага нязлоснага ветру, яна заўважаецца ля капяжоў, дзе нарос малады лядок.
На вуліцах, плошчах, на галоўным праспекце шумліва, як днём. Імчацца аўтамашыны, праносяцца высокія аўтобусы і тралейбусы. Па тратуарах няспынна цячэ людская рака. Вось з прадаўгаватага будынка, упрыгожанага мармуровымі калонамі, выбегла дзяўчына. Акшуўшы зіхатлівую далячынь горада гарачым, узрушаным позіркам, яна збегла на асфальтавую дарожку і праз садзік пайшла на вуліцу.
- Жанр
- Научная фантастика, Советская классическая проза
- Издание
- 1957
- Язык
- be
- Размер FB2
- 677,5 КБ
- Добавлена