
На сьвятой зямлі
Скачать
Начало книги
Летапісцы княжага града Полацка адзначаюць асаблівую славу тога места, што ўзгадаваў такую слаўную дачку, «нявесту Хрыстову», прападобную Сьв. Еўфрасінію Полацкую. Ейны шлях з княжага Полацку ў далёкую Сьвятую Зямлю і Сьвяты град Ерусалім заўсёды быў і будзе на векі вечныя пуцяводнай зоркай для ўсіх тых, хто прагне адведаць пакутную радзіму Хрыста. Э гэтай думкай не разлучаўся і наш беларускі паломнік, які пасьля 799 гадоў пасьля Сьв. Еўфрасініі прайшоўся ейнымі шляхамі па гарачай Палестынскай зямлі ў пошуках тае-ж духовае і жыватворчае вады, што вадзіла і водзіць ці аднаго паломніка з усяго сьвету да Хрыстовае крыніцы.
«Дожджык, дожджык, перастань!
Я паеду на Ярдань...»
(З песьні)
Усевалад Ціхановіч усю ночную дарогу праз акіян, Францыю, Італію ды Сяродземнае мора ніяк ня мог дайсьці да спакою. На ўсходзе далягляд заружавеў нечакана рана, і вочы мімавольна цягнуліся пасалавелым позіркам да самалётнага вакна, пад вузенькай проламкай якога пераліваліся на ўсе лады й адценьні нязвычна зыркія, да болю ў зрэнках праменьні раньняга, яшчэ поўнага белаты, сонца. А яно раптам пачало ўсё больш настырліва і рашуча наступаць з усходу. Тае начы нібыта й ня было. У дрыготкім гуле неяк неўзаважна прабеглі гадзіны ночнае рупнасьці. Неўспадзеўкі морак пачаў таяць і каля Ўсевалада. Адылі, нат прыпаўшы да празрыстае шыбіны і любуючыся то бялявымі хмарынкамі, якія суцэльнай коўдраю ўсьцілалі акіян унізе і тварылі ўражаньне нябеснага скляпеньня пад самалётам, то жмурачыся ад сьвітальнага заранку, ён ня мог вызваліцца ад глыбокага ўтрапеньня, якое ім уладала скрозь. Ніякая пярэстасьць і нязвыкласьць уражаньняў не магла адцягнуць яго ад тае галоўнае думкі, што сьвідравала голаў і будзіла трапятаньне ўсхваляванае душы.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Божым Шляхам, Лёндан, 1972
- Язык
- be
- Размер FB2
- 226,8 КБ
- Добавлена