
Хлопчыкі
Скачать
Начало книги
У кожнае кнігарні совй непаўторны дух, свае адмысловыя правілы, свае таямніцы, не кажучы пра гандлярак, касіраў, вітрыны, залі, столь і падлогу. Па менскіх кнігарнях вандрую больш за дваццаць пяць гадоў і не магу наталіць цікаўнасці да розных выданняў, да кніжак, альбомаў, часопісаў і каталогаў. Пэўна, я — бібліяман. І часовыя перапынкі ў маіх паходах па букіністах — здараецца, месяцамі не наведваюся ў кнігарні і не купляю і нават не чытаю нічога — толькі запэўніваюць у невылечнасці, хай сабе і не самай жахлівай, але ж маніі. Нават карціны і малюнкі я не люблю так, як кніжкі, а здаецца, павінна было быць наадварот, бо колькі сябе памятаю — маляваў з радасцю, а пісаць не любіў. Усе пісьмовыя заданні ў школе выконваў праз сілу, а ў пачатковых класах плакаў над сшыткамі, боб рука замест рысак, кружочкаў, літараў выводзіла дрыжачыя крэмзалі. І з дзівам глядзеў я на бацькаў збор аўтаручак, пёраў, бутэлечак з атрамантам. Бацька — пісьменнік. У яго буйны добры почырк, ён гадзінамі піша за сталом, ён можа пісаць паўсюль: у лесе, у полі, каля рэчкі, у дзедавай вясковай хаце з гліняным токам замест падлогі. Пісаць, як бацька, я так і не навучыўся. Малюю літары, а не пішу. А ўласна малюнкі іяне раздражняюць, нават свае, зробленыя тольк што. Якая абмежаванасць — гадзіну маляваць тое, пра што можна напісаць за хвіліну. Але гэта — рацыянальная выснова, а рука ўсё ж малюе. Душа не любіць загадаў, асабліва прагматычных, яе стыхія — жывапіс і музыка. І, можа, таму я кінуў заняткі мастацтвам і займаюся літаратураю. Пэўна, тау вандрую па менскіх кнігарнях, букіністах і не магу абмінуць ніводнага кі ёска, дзе за шклом свецяцца кнігі. Калі і як пачалося? Цяжка вызначыць, бо мама — бібліятэкарка, а бацька — літаратар. Выходзіць, што да нараджэння я быў сярод кніжак.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Менск, 1993
- Язык
- be
- Размер FB2
- 213,9 КБ
- Добавлена