![Обложка книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»](https://knigi.app/books-data/covers/433/433148.jpg)
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Скачать
Начало книги
Сто гадоў назад у вёсцы Цёшчына на Гродзеншчыне, у заможнай сялянскай сям'і, нарадзілася першая беларуская паэтэса і пісьменніца Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч), імені якой было суджана стаць у шэрагу самых яркіх імён беларускай літаратуры пачатку 20-га стагоддзя.
Цётка як літаратар прайшла шлях, у галоўных рысах характэрны для большасці яе сучаснікаў — беларускіх пісьменнікаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.). Выдатнай паэтэсай-рэвалюцыяперкай, відным дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння яе зрабіў несумненна час — пераднавальнічны і затым навальнічны час першай народнай рэвалюцыі ў Расіі (1905-1907). Наўрад ці хто мог угадваць, гледзячы на хваравітую дзяўчыну, якая, не скончыўшы гімназіі, паехала працаваць у вёску настаўніцай, што праз некалькі гадоў яе натхнёна-палымяныя вершы будуць бліскацець, як маланкі ў згусцелай цемры хмар на гарызонце, і будуць клікаць працоўных да барацьбы за свабоду, на зруйнаванне ненавіснага царысцкага рэжыму і памешчыцка-капіталістычнага панавання.
- Жанр
- Критика
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мастацкая літаратура, 1982
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,0 МБ
- Добавлена