Страчанае шчасце

Василий Семенович Гигевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мок­рым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым святлом. Неба ў тым баку, дзе кожны дзень паяўляўся памочнік Таго ўсемагутнага, які ўсю ноч азіраў міготкімі вачыма свае ўладанні, святлела і ружавела, — і рэдкія шэрыя слаістыя аблачыны, і чысты бясконцы блакіт. І чым болей ружавела неба, тым больш гусцеў туман, — хвалямі ўкрываў нізіны і пагоркі, агортваў кусты, слаіўся між сосен і елак і белай сцяною падымаўся над ціхай соннай Пры.

Яшчэ ціха было на зямлі, толькі дружнае дзумканне камароў парушала ціш. У будане людзі спалі. Адна скалечаная Вая сядзела ў цэнтры будана, дзе мелася ў зямлі ямка, абкладзеная знутры каменнем і ў якой па чырвоным вуголлі бегалі кволыя мітуслівыя чырвона-белая язычкі. Час ад часу Вая падкладвала язычкам высахлыя галінкі, невялічкія палкі, сухія сасновыя шышкі, і тады язычкі большалі і весялелі.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
266,7 КБ
Добавлена