Лёс Саламеі

Гайто Иванович Газданов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Я пазнаёміўся з Андрэем яшчэ ў часы студэнцтва, у Парыжы. Ён быў досыць здольным чалавекам: некаторыя з яго малюнкаў былі вельмі высока ацэнены дасведчанымі людзьмі, якія звычайна ў сваіх ацэнках не памыляліся і якія прадракалі Андрэю бліскучую будучыню. Тыя дзве ці тры паэмы, якія ён напісаў за некалькі тыдняў, былі не менш выдатнымі, чым малюнкі. Неставала ў яго хіба толькі творчай або духоўнай сілы, каб давесці хоць што-колечы да канца, і час паказаў, што і тыя, хто ацаніў яго малюнкі, і тыя, хто лічыў цудоўнымі яго паэмы, жорстка памыліліся, але не ў сваіх развагах пра іх эстэтычныя вартасці, а ў тым, што Андрэю была наканавана бліскучая будучыня ў жывапісе ці літаратуры. Але ў тыя далёкія часы мы ўсе верылі ў будучыню, і Андрэй у гэтым сэнсе не быў выключэннем. Развагі пра мастацтва мелі ў ягоным жыцці вельмі значную ролю. Ды ўсё ж галоўнае месца ў яго існаванні займалі тыя бурлівыя пачуцці, якія ён быў схільны перажываць і якія адцяснялі пытанні мастацтва на іншы план.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
62,6 КБ
Добавлена