Сэрца сваё не падманеш...
Скачать
Начало книги
У 2007 годзе выйшаў з друку мой раман «Забранае шчасце». Падзеі ў творы разгортваюцца ў 30-я гады мінулага стагоддзя, на Палессі, ля знакамітага Князь-возера. Людзі тут жылі вякамі са свае працы, здабываючы кавалак хлеба. Былі і заможныя, але чаго гэта ім каштавала! Бацька галоўнага героя рамана — маладога палешука Рыгора Расевіча — стары хутаранец Іван Расевіч і сам шмат працаваў на зямлі, і сына выхоўваў працалюбівым.
Для Рыгора Расевіча пачынаюцца першыя жыццёвыя выпрабаванні: закахаўся ў дзяўчыну з беднай сям’і — Верку Арцёмаву, якая адказала яму ўзаемнасцю, але бацька катэгарычна забараніў сыну браць яе замуж. Хлопца хуценька ажанілі на дачцэ хутаранца-багацея, Ядзі, дзяўчыне хоць і добрай, але ж Рыгор яе не любіў. А неўзабаве пачалася масавая калектывізацыя, раскулачванне. Грамадскія катаклізмы прынеслі гора яшчэ адной маладой пары — сястры Рыгора Ганьцы і яе каханаму Ігнату Адамчыку — старэйшаму сыну нябеднага хутаранца Сцяпана Адамчыка, кума Івана Расевіча.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 522,2 КБ
- Добавлена