Праклён

Валерий Николаевич Гапеев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— У вас гарыць нешта...

Голас прагучаў зусім без эмоцый, роўна і спакойна. Люба, дваццаціпяцігадовая Толікава жонка, стаяла на парозе пакоя, вываліўшы з-за крыса халата рыхлую левую цыцку, і соўгала яе правай рукой, спрабавала патрапіць тоўстым, доўгім, як палец на назе, карычневым смочкам у раток дзіцяці, якога няўклюдна прыціскала да сябе.

— Што ў нас гарыць? — падскочыў з канапы яе Толік, вырачыў вочы. — Валодзька! Гарыць нешта!

У Толікавай каржакаватай фігуры — ён быў невялікага росту, трошкі вышэйшы за сваю Любу, шыракаплечы, з доўгімі дужымі рукамі — было столькі разгубленасці і страху, што гэта мімаволі выклікала ўсмешку.

Уладзімір Жабрун з падсвядомай палёгкай — яго бянтэжыла белая, мяккая Любіна цыцка — імкліва нахіліўся, прынюхаўся да трансівера, памацаў яго рукой, потым правёў рукой па прайгравальніку, таксама панюхаў, урэшце абнюхаў, абмацаў тэлевізар, які цяпер працаваў. Звычайны пах электронікі ў час працы, дыму таксама нідзе не відаць...

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
1,4 МБ
Добавлена